РУ БЕ EN

Методическое объединение воспитателей дошкольного образования

25.01.2023

    25.01.2022 на базе нашай установы дашкольнай адукацыі прайшло раённае пасяджэнне метадычнага аб’яднання выхавацеляў дашкольнай адукацыі другой катэгорыі і без катэгорыі на тэму: “Сучасныя падыходы да ўзаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і па фарміраванню сацыяльна-маральных і асобасных кампетэнцый дзяцей дашкольнага ўзросту”.

  Цэлы тыдзень выхаванцы рыхтавалiся да правядзення народнага свята «Беларускія вячоркi». Такiя святы ўжо даўно сталi традыцыяй, але ў гэты раз папрацаваць прыйшлося немала. Дзецi разам з матулямі наведвалi «Беларускую хатку», дзе пазнаемiлiся з творчасцю беларускiх майстроў, расказвалі  вершы на роднай мове, спявалi песнi, частушкі,  гулялі ў беларускія гульні, забавы. У гэты дзень хвалявання дзяцей нельга было не заўважыць, тым больш, што на свята яны запрасiлi сваіх бацькоў. I вось прыгожа прыбраныя у беларускiя касцюмы дзецi і матулі пачалi ладзiць вячоркi. Ад беларускiх песень i танцаў было светла на душы, а гульнi стваралi вяселы настрой. Гаспадыня Лявоніха  i Гаспадар Лявон былi вельмi рады гасцям. Свята не адбылося без сюрпрызу. На вясёлы гоман дзяцей і напеўныя беларускія мелодыі завітаў на вячоркі Хатнік, які далучыўся да гасцей. Калi свята закончылася, нiхто не спяшаўся разыходзiцца. Хацелася i далей слухаць меладычную беларускую мову, размаўляць на ей i адчуваць любоў да сваей Радзiмы.