Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2024Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць.
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў дзiцячым садзе прайшло шмат мерапрыемстваў. На працягу дня гучала родная мова .Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, гулялі ў беларускія гульні, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове і чыталі вершы.


.png)




Мы в соцсетях: